Пятніца па-беларуску — смачна, душэўна, родна!
27 февраля'26
Пятніца па-беларуску — смачна, душэўна, родна!
«Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі,
Іх хаты ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.
Люблю раку, што свае воды
Імчыць у няведамую даль,
І жоўтасць берагоў пясчаных,
І яснасць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што ў кветкі, ў зелень
Прыстроіць цэлую зямлю,
На гнёздах буслаў клекатанне
І спеў жаўроначка люблю». — Канстанцыя Буйло
Гэтыя радкі прасякнуты любоўю да роднай зямлі — такой блізкай і дарагой сэрцу. Менавіта з такім настроем мы запрашаем вас правесці пятніцу ў атмасферы беларускай гасціннасці.
У сталовай будуць гучаць душэўныя песні беларускіх выканаўцаў, якія створаць утульны настрой і падораць прыемныя ўспаміны.
У меню гэтай пятніцы:
Залацістыя дранікі з мясам
Сытная мачанка з блінамі
Наварысты боршч па-беларуску
Традыцыйны беларускі халадзец
Фірмовая страва «Папараць-кветка»
Кожная страва — з любоўю да традыцый і павагай да роднага смаку.
Далучайцеся да нашай пятніцы
Падтрымайце беларускія традыцыі
Роднае — гэта тое, што аб’ядноўвае.
Чакаем вас у сталовай!