06 февраля'26
Зімовыя матывы ад Фіцнер Кацярыны Мікалаеўны сталі яскравым творчым акцэнтам акцыі «Кожная пятнiца — роднае, сваё».
Прама ў сталовай, на сталах для прыёму ежы, разгарнулася незвычайная выстава: дэкаратыўны роспіс па шкле, вітражныя падсвечнікі, напоўненыя святлом і настроем. Кожная работа — як маленькае акенца ў зіму, дзе мароз малюе ўзоры, а цішыня напоўнена сэнсам.
Асаблівае месца ў кампазіцыях займаюць снегіры — сімвал зімовай прыгажосці і жывога цяпла сярод снегу. Іх яркія фарбы нібы саграваюць прастору і нагадваюць, што зіма — гэта не толькі холад, але і ўтульнасць, натхненне і гармонія.
Прыгажосць можа быць побач — нават падчас абеду. І менавіта такія моманты робяць звычайны дзень асаблівым.



На указанный в форме e-mail придет запрос на подтверждение регистрации.